30 November 2013

Мой першы майстар-класс / My first master-class

Я ступіла на новы этап у рукадзельным майстэрству - правяла свой першы МК! Не, ну, і вучыла, і МК праводзіла і раней, але гэта былі мае знаёмыя рукадзельніцы і на маёй тэрыторыі. А тут... Ага, было страшна. Але ў выніку ўсё выйшла выдатна! Зараз аб усім па-парадку...
Антыкафэ "Жывы час", якое зусім нядаўна адчынілася ў нашым горадзе, запрасіла мяне на правядзенне МК на рукадзельную тэматыку. Былі выбраны мая любімая мадэль сняжынкі і елачка, якая адначасова і простая сама па сабе, але і навучае прыбаўкам і ўбаўкам, калі хто не ўмее. Сабралося нас усяго 12 чалавек - цёплая і ўтульная кампанія, некаторыя з дзяўчат ужо ўмелі выдатна вязаць, іншыя ж не маглі прачытаць нават простую схему. Вынікам нашай сустрэчы паслужыла не толькі кампанія рознакаліберных сняжынак і  елачак, але і новыя ўменні і навыкі, якія набылі маладыя вязальшчыцы - больш за ўсё я радавалася таму факту, што змагла растлумачыць важнасць умення разумець вязальныя схемы.

23 November 2013

Вязаная гаржэтка / knitted scarf

Для сваёй мамы, якой, магчыма, ніколі ў жыцці нічога не вязала (ну, не цэніць яна вязанне і сама ніколі не вязала), вырашыла ўсёт-кі адарыць яе нечым самаробным. І, як не дзіўна, ёй спадабаўся мой шалік, бо, па маёй традыцыі, я чалавек практычны: вось і ў гэтый гаржэтцы зліліся цеплыня ад шаліку і ўпрыгожванне ад перламутравых нітак благароднага тону. Ну, а кветачка-брошка выдатна завершыла камплект.

Мама адразу апранула падарунак і з гонарам распавядала ўсім, што гэта яе дачка такое сама зрабіла! Ах ты божа ж мой, дачакалася я за 29-гадовы вопыт вязання прызнання ад яе )))))))

Ніткі "Камтэкс" SELENA 180г/100м, тонкая воўна 35%, п/э 35%, акрыл 30%.

16 November 2013

Мужчынскі шалік / men's scarf

Класічная мадэль мужчынскага шаліку з двухбаковым узорам. Дастаткова доўгі і вельмі цёплы, воўна 100%, але вельмі мяккая, вельмі рэкамендую! ("Камтэкс" - "Аргенцінская воўна" 100г/200м)