06 August 2013

Падарожжа і вязанне / hike and knitting

Мы з мужам аддаем перавагу актыўнаму адпачынку, прысвечанаму, як правіла, нацыянальна-гістарычнаму характару - па загадзя спланаванаму маршруту, перачытаўшы навуковую літаратуру мы наведваем старыя сядзібы, могілкі, парки, палацы. Нават першы раз паехаўшы з мужам на Крым, я ні разу не трапіла на пляж і ні разу не акунулася ў мора.

У гэтым годзе мы кампаніяй з 4-х чалавек шукалі цікавыя для нас гістарычныя куточкі на шляху ад Ваўкавыску да Свіслачы, што ў Гарадзенскай вобласці. А якім чынам усе гэтыя мае апісанні датычацца да рукадзельнага блогу?! А толькі тым, што за сваё кароткае падарожжа я паспела звязаць 2 пары пінетак - я даставала свае спіцы на кожным прывале!

Ну вось  - мужчыны, якія дома ступаюць на кухню толькі дзеля спажывання жонкай прыгатаванага, у лесе бяруць гэтую справу ў свае рукі, і як тут не расслабіцца і не павязаць?!