13 July 2013

Бірузовы купальнік, вязаны кручком / Crochet turquoise swimsuit

Каб па выпадковаму збегу абставін тыдзень назад я не затрымалася на вакзале станцыі слаўнага гораду Барысава на 3 гадзіны, і па той жа выпадковасці не мела запаснога варыянту вязання (першы варыянт пакажу праз тыдзень), то вязаўся б гэты купальнік мо і 2 гады, а мо і ніколі б не скончыўся. А так - роўна 12 месяцаў. Перавязваўся несканчаемую колькасць разоў.

Купальнік для вельмі добрай сяброўцы Наташы, яна сама выбірала колер і прапанавала металічную ўстаўку з бірузой са свайго старога камплекту біжутэрыі. Калі праца нарэшце была скончаная і адфатаграфавана, я засталася задаволеная сваёй такой пакутніцкай працай.

Паедуць яны, Наташа з бірузой, у Барселону. А сяброўка ж халастая, трэба ёй мужа гэтым купальнікам наваражыць!!! Можа хоць у гэтым годзе фота з мора дачакаюся, бо мой леташні чорны, што ездзіў у Чарнагорыю, так і не паказаўся на пляжу.